Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патайны, .

  1. Сакрэтны паводле сваёй будовы, скрыты.

    • П. замок.
    • П. ход.
  2. Загадкавы, сакрэтны.

    • Патайныя людзі.

патака, , ж.

Густое салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з крухмалу.

  • Бурачная п.

|| прым. патачны, .

патакаць, ; незак. (разм.).

Тое, што і патураць.

  • П. дзецям у свавольствах або свавольствам дзяцей.

|| наз. патачка, .

  • Не даваць патачкі каму-н.

паталагічны, .

  1. гл. паталогія.

  2. Хваравіта-ненармальны, рэзка адхілены ад нормы (кніжн.).

    • Паталагічная з’ява.

паталогія, , ж.

  1. Навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме.

  2. Хваравітае адхіленне ад нормы.

|| прым. паталагічны, .

  • Паталагічная анатомія (раздзел медыцыны, які вывучае хваробныя змены ў арганізме шляхам анатаміравання трупаў, даследавання выдаленых пры аперацыі органаў і тканак).

паталок, , м. (спец.).

Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата, а таксама (разм.) наогул — мяжа, найбольш магчымая норма чаго-н.

патаміцца, ; зак.

Стаміцца — пра ўсіх, многіх.

патаміць, ; зак.

Стаміць усіх, многіх.

  • П. коней у дарозе.

патанаць, ; незак.

Тое, што і тануць.

  • Вёска патанае ў садах.

патанчыцца, ; зак.

Стаць танчэйшым (гл. тонкі ў 1 знач.).

  • Нітка патанчылася.

|| незак. патанчацца, і патончвацца, .

|| наз. патанчэнне, і патончванне, .