Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасчышчаць, ✂; зак.

Счысціць усё, многае.

  • П. снег з дахаў.

пасчэпліваць, ✂ і пасчапляць, ✂; зак.

Счапіць усё, многае.

  • П. вагоны.

пасчэсваць​1, ✂; зак.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць​1).

пасчэсваць​2, ✂; зак.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць​2).

пасшываць, ✂; зак.

Сшыць усё, многае; сшыць у многіх месцах.

пасылка​1, ✂, ж.

  1. гл. паслаць.

  2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.

    • Паштовая п.
    • Прывёз вам пасылку ад родных.

◊

  • Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.

|| памянш. пасылачка, ✂.

|| прым. пасылачны, ✂.

  • Пасылачная квітанцыя.

пасылка​2, ✂, ж.

У логіцы: суджэнне, якое служыць асновай для вываду.

  • Правільная п.

пасыльны, ✂.

Які служыць для пасылкі куды-н. з даручэннямі.

  • Пасыльная машына.
  • Выклікаць каго-н. праз пасыльнага (наз.).

пасынак, ✂, м.

  1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і.

    • Адносіцца да каго-, чаго-н. як да пасынка (перан. нядобразычліва, абыякава).
  2. Бакавы парастак расліны (спец.).

|| прым. пасынкавы, ✂.

пасыпацца, ✂; зак.

Пачаць сыпацца.

  • Пасыпаўся пясок.
  • Пасыпаліся жарты. (перан.).