Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасыпаць, ; зак.

Пакрыць чым-н. сыпкім.

  • П. падлогу апілкамі.
  • П. хлеб соллю.

|| незак. пасыпаць, .

пасыходзіцца, ; зак.

Сысціся — пра ўсіх, многіх.

  • На сход пасыходзіліся людзі з розных вёсак.

пасыходзіць, ; зак.

Сысці — пра ўсіх, многіх.

пасьянс, , м.

Расклад карт паводле пэўных правіл для забавы ці варажбы.

  • Раскладваць п.

|| прым. пасьянсны, .

пасяганне, , н.

Спроба зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.

  • П. на чужую маёмасць.

пасягнуць, ; зак. (кніжн.).

Зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.

  • П. на свабоду чалавека.

|| незак. пасягаць, .

пасяджэнне, , н.

Сход членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н.

  • П. Вярхоўнага Савета.
  • Пленарнае п.

пасядзець, ; зак.

Сядзець некаторы час.

  • П. на прызбе.
  • Птушка пасядзела на плоце.
  • П. дома.
  • П. за працай.
  • П. у сяброўкі.

пасяленец, , м.

  1. Той, хто ўпершыню пасяліўся дзе-н. на новым, неабжытым месцы.

    • Пасяленцы на цалінных землях.
  2. Той, хто сасланы на пасяленне (у 3 знач.).

пасяленне, , н.

  1. гл. сяліць.

  2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

    • Паявілася новае п.
    • Бабровыя пасяленні.
  3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

    • Саслаць на п.