Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасудзіць, ; зак.

  1. Засудзіць усіх, многіх.

    • Усіх злачынцаў пасудзілі.
  2. пасудзі. Падумай, уяві сабе.

    • Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.
  3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час.

пасукаць, ; зак.

  1. Ссукаць, перасукаць усё, многае.

    • П. усю пражу.
  2. Сукаць некаторы час.

пасунуцца, ; зак.

  1. Перамясціцца, перасунуцца крыху.

    • П. наперад.
    • Пасунься, я сяду.
  2. перан. Пайсці далей, наперад у якіх-н. адносінах.

    • Будаўніцтва пасунулася.
  3. Тое, што і сунуцца (у 1 знач.).

  4. Павольна пайсці, паплесціся.

    • Пасунуўся дамоў.

|| незак. пасоўвацца, .

пасунуць, ; зак.

  1. Злёгку перасунуць, перамясціць.

    • П. стол да сцяны.
  2. перан. Прасунуць наперад.

    • П. сваю працу.

|| незак. пасоўваць, .

пасуху, прысл.

Па сухім месцы, сухім шляхам, посуху.

  • Ісці п.

пасха, , ж.

Салодкая ежа з тварагу ў выглядзе чатырохвугольнай піраміды, якая пячэцца да Вялікадня.

  • Тварожная п.

пасхіляцца, ; зак.

Схіліцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Вучні пасхіляліся над сшыткамі.

пасхіляць, ; зак.

Схіліць усіх, многіх або ўсё, многае.

пасходзіцца, ; зак.

Сысціся — пра ўсіх, многіх.

пасходзіць, ; зак.

Сысці — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.