Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паступленне, , н.

  1. гл. паступіць.

  2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н., сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н. (афіц.).

    • Грашовыя паступленні.
    • Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

паступовы, .

Які адбываецца не адразу, без рэзкіх змен.

  • П. пераход да чаго-н.
  • Ажыццяўляць што-н. паступова (прысл.).

|| наз. паступовасць, .

пастух, , м.

Чалавек, які пасе статак.

|| памянш.-ласк. пастушок, .

|| ж. пастушка, .

|| прым. пастухоўскі, .

пастфактум, прысл. (кніжн.).

Пасля таго, як што-н. ужо зроблена, адбылося.

  • Паведаміць пра што-н. п.

пастыр1, , м.

Святар як кіраўнік паствы.

|| прым. пастырскі, .

пастыр2, , м. (разм.).

Тое, што і пастух.

|| прым. пастырскі, .

пастэль, , ж.

Мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама выкананы імі рысунак.

|| прым. пастэльны, .

  • Пастэльныя таны (мяккія, няяркія).

пастэрызаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Апрацаваць (-цоўваць) харчовыя прадукты награваннем (не вышэй за 100 °С) з мэтай засцярогі ад развіцця ў іх мікробаў.

  • Пастэрызаванае малако.

|| наз. пастэрызацыя, .

пасуда, , ж., зб.

Тое, што і посуд.

|| прым. пасудны, .

пасудзіна, , ж.

  1. Адзін прадмет посуду.

  2. перан. Пра судна, лодку (разм.).

    • Пераплываць раку на старой пасудзіне.