Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пастарэлы, .

Які пастарэў, састарэў.

  • П. чалавек.

пастаў1, , м.

Пара млынавых камянёў.

  • Млын на два паставы.

|| прым. пастаўны, .

пастаў2, , м.

Сувой палатна.

  • У куфры стаялі чатыры паставы палатна.

|| прым. пастаўны, .

пастаўка, , ж.

Дастаўка, забеспячэнне прадукцыяй па спецыяльнаму дагавору.

  • П. сыравіны заводу.

пастаўляць, ; зак.

Паставіць усё, многае.

  • П. снапы.
  • П. новыя хаты.

пастаўнік, , м.

Загарадка для жывёлы ў полі.

пастаўшчык, , м.

Асоба, арганізацыя, якія пастаўляюць матэрыялы, тавары.

  • Завод-п.

пастаялец, , м. (разм.).

Жыхар, асоба, якая часова жыве ў нанятай кватэры.

|| ж. пастаялка, .

пастаянны, .

  1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

    • Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.
    • Пастаянная велічыня (у матэматыцы).
    • П. ток (у адрозненне ад пераменнага).
    • Пастаянная армія (армія мірнага часу).
    • П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці).
    • П. заказчык у атэлье.
  2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

    • Пастаянная работа.
    • П. жыхар.
  3. Не зменлівы, цвёрды.

    • П. погляд на рэчы.

пастаянства, , н.

  1. Нязменнасць у якіх-н. адносінах якіх-н. уласцівасцей, якасцей, элементаў (спец.).

    • Закон пастаянства саставу.
  2. Адсутнасць зменлівасці, цвёрдасць у чым-н.

    • П. прывычак.