пастаянны прыметнік
-
Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.
- Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.
- Пастаянная велічыня (у матэматыцы).
- П. ток (у адрозненне ад пераменнага).
- Пастаянная армія (армія мірнага часу).
- П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці).
- П. заказчык у атэлье.
-
Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.
- Пастаянная работа.
- П. жыхар.
-
Не зменлівы, цвёрды.
- П. погляд на рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)