Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пассоўваць, ✂; зак.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

пассукваць, ✂; зак.

Ссукаць усё, многае.

пассылаць, ✂; зак.

Саслаць усіх, многіх.

пассыпаць, ✂; зак.

Ссыпаць усё, многае.

  • П. збожжа ў засекі.

пассядацца, ✂; зак.

Ссесціся — пра усё, многае.

пассякаць, ✂; зак.

Ссячы ўсё, многае.

паста, ✂, ж.

Назва розных касметычных, кулінарных і інш. рэчываў у выглядзе цестападобнай масы.

  • Зубная п.
  • Таматная п.

пастава, ✂, ж.

  1. Знешнасць, манера трымаць сябе (пераважна пра постаць, склад фігуры).

    • Стройная п.
  2. Пастаноўка, становішча якой-н. часткі цела.

    • П. рукі пры стральбе.
    • Правільная п. ног у танцы.

паставіць, ✂; зак.

  • П. новае абсталяванне для майстэрняў.
  • П. паліва.

|| незак. пастаўляць, ✂.

паставы, ✂.

  1. гл. пост.

  2. Які стаіць на пасту (у 2 знач.), на ахове чаго-н.

    • П. міліцыянер.
    • Выставіць паставых (наз.).