Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паспець​1, ✂; зак.

  1. гл. спець.

  2. Стаць гатовым, прыгатаваным (разм.).

    • Снеданне паспела (зварылася).
    • Глеба паспела (стала прыгоднай для чаго-н.).

|| незак. паспяваць, ✂.

паспець​2, ✂; зак.

Зрабіць што-н., прыбыць куды-н. своечасова, у тэрмін.

  • П. усё прыгатаваць да прыходу гасцей.
  • П. на поезд.

◊

  • Не паспеў (што-н. зрабіць), як... — ледзь было што-н. зроблена, ледзь адбылося што-н., як наступіла іншае.

  • Не паспеў я азірнуцца, як яны ўжо і паехалі.

|| незак. паспяваць, ✂.

паспешлівы, ✂.

Схільны спяшацца, хуткі.

  • П. чалавек.
  • Паспешлівыя меркаванні.

|| наз. паспешлівасць, ✂.

паспілоўваць, ✂; зак.

Спілаваць усё, многае.

  • П. дрэвы.

паспісваць, ✂; зак.

Спісаць усё, многае.

  • П. ламаныя крэслы.
  • Паспісвалі ўсе сцены крэйдай.

паспіхаць, ✂ і паспіхваць, ✂; зак.

Сапхнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

пасплаўляць​1, ✂; зак.

Сплавіць усё, многае (гл. сплавіць).

пасплаўляць​2, ✂; зак.

Сплавіць усё, многае або ўсіх, многіх (гл. сплавіць).

пасплываць, ✂; зак.

Сплысці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

пасплюшчваць, ✂; зак.

Сплюшчыць усё, многае (гл. сплюшчыць).