Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паслязаўтра, прысл.

На наступны дзень пасля заўтрашняга.

  • Паедзем п.

|| прым. паслязаўтрашні, ✂.

пасляслоўе, ✂, н.

Заключная заўвага або заключны артыкул да твора.

пасма, ✂, ж.

  1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

    • П. лёну, канапель.
  2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

  3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да другога або зліплых.

пасмажыць, ✂; зак.

  1. Прыгатаваць смажаннем.

  2. Сасмажыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  3. Смажыць некаторы час.

пасмейвацца, ✂; незак.

Смяяцца або насміхацца злёгку, трохі.

  • Сядзіць і пасмейваецца.

пасмешышча, ✂, н.

  1. Той, з каго (або тое, з чаго) смяюцца, кпяць.

    • Быць усеагульным пасмешышчам.
  2. Здзек, асмяянне.

    • Выставіць каго-н. на п.

пасміхацца, ✂; незак.

Тое, што і пасмейвацца.

пасмуглелы, ✂.

Які стаў смуглым, смуглейшым.

  • П. твар.

пасмяротны, ✂.

Які ажыццёўлены або ўзнік пасля смерці (пра што-н., што адносіцца да дзейнасці нябожчыка).

  • Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.
  • Узнагароджаны пасмяротна (прысл.).

паснуць, ✂; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • Дзеці паснулі.