Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасол, ✂, м.

Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу.

  • Сустрэча на ўзроўні паслоў.

|| прым. пасольскі, ✂.

пасольства, ✂, м.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое ўзначальваецца паслом, а таксама будынак, у якім знаходзіцца гэта прадстаўніцтва.

|| прым. пасольскі, ✂.

пасопваць, ✂; незак.

Сапці злёгку, час ад часу.

  • Дзіця пасопвала ў калысцы.

пасохлы, ✂.

  1. Які стаў сухім, страціў вільгаць; які перасох (пра вусны).

  2. Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў.

    • Пасохлая трава.

пасохнуць, ✂; зак.

  1. Стаць сухім, высахнуць.

    • Бялізна пасохла.
  2. Засохнуць зусім — пра ўсё, многае.

    • Кветкі на клумбах пасохлі.

паспакайнелы, ✂.

Які стаў спакайнейшым.

  • Паспакайнелыя пасля сумятні людзі.

паспарту, нескл., н.

Спецыяльная кардонная рамка ці падклейка пад фатаграфічны здымак, гравюру.

паспаўзаць, ✂; зак.

Спаўзці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паспаць, ✂; зак.

Правесці некаторы час сплючы, заснуць на кароткі час.

  • Пасплю з гадзінку.

паспеецца, ✂; безас.; зак. (разм.).

Няма куды спяшацца, можна паспець.

  • З паездкай паспеецца, пачакайце.