Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паскурчвацца, ✂; зак.

Скурчыцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

паскурчваць, ✂; зак.

Скурчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

паскусваць, ✂; зак.

Скусіць усё, многае.

паслабець, ✂; зак.

  1. Стаць слабейшым.

    • П. здароўем.
  2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх.

паслабіць, ✂; зак.

  1. Аслабіць, зрабіць менш тугім, нацягнутым, закручаным.

    • П. гайку.
    • П. вяроўку.
  2. Зменшыць сілу, напружанасць чаго-н.

    • П. увагу да чаго-н.
    • П. націск.

|| незак. паслабляць, ✂.

|| наз. паслабленне, ✂.

паслабленне, ✂, н.

  1. гл. паслабіць.

  2. Залішняя паблажлівасць, зніжэнне патрабавальнасці.

    • Ніякіх паслабленняў гультаям.

паслабнуць, ✂; зак.

Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • Вяроўкі паслаблі.

пасланец, ✂, м.

Асоба, пасланая куды-н. з якім-н. даручэннем, заданнем.

пасланне, ✂, н.

  1. Пісьмовы зварот дзяржаўнага дзеяча (ці грамадскай арганізацыі) да другога (ці да другой арганізацыі) па якім-н. важным дзяржаўным, палітычным пытанні.

    • П. прэзідэнта кангрэсу.
  2. Увогуле — пісьмо, пісьмовы зварот (уст. і іран.).

    • Страснае п.
  3. Літаратурны твор у форме звароту да каго-н.

пасланнік, ✂, м.

Дыпламатычны прадстаўнік, рангам ніжэйшы за пасла.

|| прым. пасланніцкі, ✂.