Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасклейвацца, ✂; зак.

Склеіцца — пра ўсё, многае.

  • Лісты пасклейваліся.

пасклейваць, ✂; зак.

Склеіць усё, многае.

пасклёўваць, ✂; зак.

Скляваць усё, многае.

  • Птушкі пасклёўвалі ягады рабіны.

пасклікаць, ✂; зак.

Склікаць усіх, многіх.

  • П. гасцей.

пасколваць​1, ✂; зак.

  1. Скалоць усё, многае (гл. скалоць).

    • П. ломам лёд.
  2. Сколваць некаторы час.

пасколваць​2, ✂; зак.

  1. Скалоць, змацаваць разам (шпількай) усё, многае.

    • П. кавалкі матэрыі.
  2. Параніць у многіх месцах або многіх чым-н. вострым, калючым.

    • П. ногі ржышчам.
  3. каго-што і без дапаўнення. Сколваць некаторы час (гл. скалоць).

паскопваць, ✂; зак.

Скапаць усё, многае.

  • П. купіны.

паскорыцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш хуткім.

    • Рух поезда паскорыўся.
  2. Наступіць хутчэй, чым думалася.

    • Зварот мой паскорыўся.

|| незак. паскарацца, ✂ і паскорвацца, ✂.

|| наз. паскарэнне, ✂.

паскорыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш хуткім.

    • П. крок.
    • П. апрацоўку дэталей.
  2. Наблізіць надыход чаго-н.

    • П. ад’езд.

|| незак. паскараць, ✂.

|| наз. паскарэнне, ✂.

паскочвацца, ✂; зак.

Скаціцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.