Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасёлак, ✂, м.

Населены пункт гарадскога тыпу.

  • Рыбацкі п.
  • Дачны п.

|| прым. пасялковы, ✂.

  • П. савет.

пасівелы, ✂.

Які пасівеў, стаў сівым.

  • Пасівелыя скроні.

пасівераць, ✂; зак.

Абветрыцца, патрэскацца ад ветру, сіверу.

  • Губы пасівералі.

пасільны, ✂.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі.

  • Пасільная праца.
  • Пасільная задача.

|| наз. пасільнасць, ✂.

пасінелы, ✂.

Які стаў сінім, пераважна ад холаду.

  • Пасінелыя рукі.

пасіпнуць, ✂; зак.

Асіпнуць — пра ўсіх, многіх.

  • Спевакі пасіплі.

пасірацець, ✂; зак.

Стаць сіротамі, асірацець — пра ўсіх, многіх.

пасіраціць, ✂; зак.

Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх.

  • Вайна пасіраціла дзяцей.

пасіў, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў.

|| прым. пасіўны, ✂.

  • П. рахунак.

пасіўны, ✂.

  1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

    • П. наглядальнік.
    • Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.
  2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

    • Іграць пасіўную ролю ў чым-н.
  3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

    • П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасіўнасць, ✂.