Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасаж​1, ✂, м.

Крытая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі.

|| прым. пасажны, ✂.

пасаж​2, ✂, м.

Частка музычнага твора, звычайна віртуознага характару.

  • Іграць цяжкі п.

пасажыр, ✂, м.

Чалавек, які ажыццяўляе паездку на поездзе, параходзе або іншым відзе транспарту.

|| ж. пасажырка, ✂.

|| прым. пасажырскі, ✂.

  • П. параход.

пасажырапаток, ✂, м. (спец.).

Колькасць пасажыраў, якія едуць у пэўным напрамку.

пасак, ✂, м.

  1. Вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і пад.); рэмень, шнурок, матуз і пад. Кроіць скуру на паскі.

    • Падперазацца паскам.
  2. Шырокая рыска, палоска на чым-н.

    • Рыжая карова з белымі паскамі на спіне.
  3. Частка збруі — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак.

пасалавелы, ✂ (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).

пасароміць, ✂; зак.

  1. Зрабіць так, каб было сорамна каму-н.

    • П. свавольнікаў.
  2. Зняславіць, абняславіць.

    • Не п. гонару бацькоў.

пасаскакваць, ✂; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • Хлопцы пасаскоквалі з коней.

пасаскрабаць, ✂ і пасаскрэбваць, ✂; зак.

Саскрэбці ўсё, многае.

пасастаўляць, ✂; зак.

Саставіць усё, многае.

  • П. снапы ў бабкі.