Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасастругваць, ✂; зак.

Састругаць усё, многае.

пасат, ✂, м.

Сухі трапічны вецер, які пастаянна дзьме ад субтрапічных шырот у бок экватара.

|| прым. пасатны, ✂.

пасачыць, ✂; зак.

Правесці некаторы час сочачы (гл. сачыць​1).

  • П. за дзецьмі.

пасашморгваць, ✂; зак.

Сашмаргнуць усё, многае.

пасашчапляць, ✂ і пасашчэпліваць, ✂; зак.

Сашчапіць усё, многае.

пасашчыкваць, ✂; зак.

Сашчыкнуць усё, многае.

  • Гусі пасашчыквалі лісце буракоў.

пасваволіць, ✂; зак.

Правесці некаторы час сваволячы.

  • Пасваволілі — і хопіць.

пасведчанне, ✂, н.

  1. гл. пасведчыць.

  2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

    • П. аб нараджэнні.

пасведчыць, ✂; зак.

  1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

    • Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.
  2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасведчанне, ✂.

пасвістаць, ✂; зак.

Свістаць некаторы час, свіснуць некалькі разоў.