Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паскакаць, ✂; зак.

  1. Правесці некаторы час скачучы.

    • П. на вяселлі.
  2. Пачаць скакаць, кінуцца наўскач.

    • Заяц паскакаў у лес.

паскалупваць, ✂; зак.

Скалупаць усё, многае.

паскаральнік, ✂, м. (спец.).

Устройства, устаноўка для паскарэння якіх-н. працэсаў, руху чаго-н.

  • Пнеўматычны п.

паскарачаць, ✂; зак.

Скараціць усё, многае.

  • П. тэрміны выканання работ.

паскарэнне, ✂, н.

  1. гл. паскорыцца, -ць.

  2. У фізіцы: велічыня хуткасці руху за адзінку часу.

    • Адзінка паскарэння.

паскварыць, ✂; зак.

  1. Пераскварыць усё, многае.

    • П. сала.
  2. Скварыць некаторы час.

пасквіль, ✂, м.

Твор паклёпніцкага, зневажальнага характару.

  • Злосны п.

|| прым. пасквільны, ✂.

пасквілянт, ✂, м.

Аўтар пасквіля.

|| прым. пасквілянцкі, ✂.

паскідаць, ✂ і паскідваць, ✂; зак.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • Хлопцы паскідалі адзенне і хутчэй у возера.

паскладаць, ✂ і паскладваць, ✂; зак.

  1. Скласці ўсё, многае.

    • П. сена ў копы.
  2. Складаць (складваць) некаторы час.