Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасяліць, ✂; зак.

  1. гл. сяліць.

  2. перан. Выклікаць у кім-н. якое-н. пачуццё (кніжн.).

    • П. нянавісць у кім-н.

|| незак. пасяляць, ✂.

пасярод, прысл. і прыназ.

  1. прыназ. У сярэдзіне.

    • Паставіць стол п. кухні.
  2. прысл. У сярэдзіне, у цэнтры акружэння каго-, чаго-н.

    • Мы селі па краях, а ён п.

пасярэдзіне, прысл. і прыназ.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

  • Стаяць п.
  • П. пакоя стаяў стол.

пасяўная, ✂, ж.

Кампанія па сяўбе сельскагаспадарчых культур.

  • Пачалася п.

пасячы, ✂ і пасекчы, ✂; зак.

Высечы, ссячы ў вялікай колькасці, зусім.

  • Пасеклі малады лес.

пат​1, ✂, м.

Становішча ў шахматнай гульні, калі адзін з ігракоў не можа зрабіць ходу, не падставіўшы пад удар свайго караля.

пат​2, ✂, м.

Род мармеладу.

  • Абрыкосавы п.

патагенны, ✂, (спец.).

Тое, што і хваробатворны.

|| наз. патагеннасць, ✂.

патагонны, ✂.

  1. Які выклікае пот.

    • Прапісаць патагоннае (наз.).
  2. перан. Які вымотвае ўсе сілы, эксплуататарскі.

    • Патагонная сістэма.

патаемны, ✂.

  1. Скрыты ад іншых; сакрэтны.

    • Патаемнае месца.
    • Патаемная размова.
  2. Загадкавы, таямнічы. У іх дзеяннях было нешта патаемнае.

|| наз. патаемнасць, ✂.