Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патрабавальны, .

  1. Строгі, які патрабуе многага ад іншых.

    • П. загадчык.
  2. З высокімі патрабаваннямі, вельмі разборлівы.

    • П. чытач.
  3. Які выражае патрабаванне (у 2 знач.), настойлівы.

    • П. стук.
  4. Які змяшчае патрабаванне (у 5 знач; спец.).

    • Патрабавальная ведамасць.

|| наз. патрабавальнасць, .

патрабаванне, , н.

  1. гл. патрабаваць.

  2. Выражаная ў рашучай, катэгарычнай форме просьба аб тым, што павінна быць выканана, на што ёсць права.

    • На першае п.
  3. Правіла, умова, абавязковая для выканання.

    • Выкананне патрабаванняў статута.
    • Тэхналагічныя патрабаванні на выраб дэталі.
  4. мн. Унутраныя патрэбнасці, запатрабаванні.

    • Чалавек без усялякіх патрабаванняў.
  5. Афіцыйны дакумент з просьбай аб выдачы чаго-н., накіраванні каго-, чаго-н. куды-н.

    • П. на дровы.
    • П. на маладых спецыялістаў.

патрабавацца, ; незак.

Быць патрэбным, неабходным.

  • Патрабуецца рабочая сіла.

патрабаваць, ; незак.

  1. чаго і са злуч. уступальны. «каб». Прасіць у катэгарычнай форме, будучы ўпэўненым у сваім праве на тое, каб гэта просьба была выканана.

    • П. дакладнасці.
    • П. чыіх-н. тлумачэнняў.
  2. чаго ад каго-чаго. Чакаць праяўлення якіх-н. уласцівасцей, дзеянняў.

    • Чытач патрабуе ад пісьменніка праўдзівага адлюстравання жыцця.
  3. Мець патрэбу ў кім-, чым-н.

    • Яго здароўе патрабуе цёплага клімату.
    • Работа патрабуе кваліфікаванага кіраўніка.

|| наз. патрабаванне, .

патрава, , ж.

  1. Знішчэнне, псаванне пасеваў, траў жывёлай.

    • Ахова азімых пасеваў ад патравы.
  2. Страва, яда.

    • З салам і жук п. (з нар.).

|| прым. патраўны, .

патранаж, , м.

Рэгулярнае аказанне лячэбна-прафілактычнай дапамогі ў дамашніх умовах немаўлятам і некаторым катэгорыям хворых.

|| прым. патранажны, .

  • Патранажная сястра.

патранат, , м.

  1. У старажытным Рыме: форма апекі, якая ажыццяўлялася патронамі (у 1 знач.).

  2. Форма выхавання дзяцей, якія страцілі бацькоў у сем’ях працоўных па даручэнню дзяржаўных органаў.

|| прым. патранатны, .

патранеса, , ж. (уст.).

Апякунка ў дабрачыннай установе.

патранташ, , м.

Сумка, перавязь з гнёздамі для патронаў.

|| прым. патранташны, .

патрапаны, .

Які страціў першапачатковы выгляд ад працяглага або неахайнага карыстання.

  • Патрапаная вопратка.
  • П. часопіс.