Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патрапіць, ✂; зак. (разм.).

  1. у каго-што, на што.

    • Папасці, пацэліць.
    • Не п. рукой у рукаў.
  2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

    • Як ты сёння патрапіла аж у горад?
  3. Дагадзіць.

    • Яму цяжка п.
  4. з інф. Змагчы, здолець зрабіць што-н.

    • Я не патрапіў дакладна адказаць ім.

|| незак. патрапляць, ✂.

патрашыць, ✂; незак.

Вымаць вантробы.

  • П. курыцу.
  • П. сумкі (перан. даставаць усё, што ў іх знаходзіцца; разм.).

|| зак. выпатрашыць, ✂.

патроіцца, ✂; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ўтрая.

  • Рады барацьбітоў патроіліся.

|| незак. патройвацца, ✂.

патроіць, ✂; зак.

Павялічыць, узмацніць утрая.

  • П. намаганні.
  • П. энергію.

|| незак. патройваць, ✂.

|| наз. патройванне, ✂.

патройны, ✂.

Які складаецца з трох частак, трайны.

  • П. канат.

патрон​1, ✂, м.

  1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй (або шротам).

    • Баявыя патроны.
  2. Полая трубка, цыліндр для ўсталявання чаго-н. у розных прыстасаваннях, прыборах (спец.).

|| прым. патронны, ✂.

патрон​2, ✂, м.

  1. У старажытным Рыме: асоба, якая брала пад сваю апеку бедных.

  2. Гаспадар прадпрыемства, фірмы.

  3. перан. Заступнік, абаронца (кніжн.).

патроннік, ✂, м. (спец.).

Задняя частка канала ствала агнястрэльнай зброі, куды ўкладваецца патрон​1 (у 1 знач.).

патроху, прысл.

  1. У невялікай колькасці, нямнога.

    • Ён есць п., але часта.
  2. Паступова, з цягам часу.

    • Хворы пачаў п. папраўляцца.

патрубак, ✂, м. (спец.).

Кароткая трубка, якая служыць адводам у трубаправодах, рэзервуарах і пад.

|| прым. патрубкавы, ✂.