Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патузаць, ✂; зак.

Тузануць некалькі разоў.

  • П. за рукаў.

патузваць, ✂; незак.

Тузаць злёгку, час ад часу.

  • П. лейцы.

патуль, прысл. (разм.).

Да таго часу.

  • Пакуль у гумне цэп, п. на стале хлеб (прыказка).

патупіць, ✂; зак.

Зрабіць тупым, ступіць усё. многае.

  • П. нажы.

патуральнік, ✂, м.

Той, хто патурае каму-, чаму-н.

|| ж. патуральніца, ✂.

патураць, ✂; незак.

Не пярэчыць, паблажліва адносіцца (да чаго-н. заганнага, адмоўнага).

  • П. свавольству.

|| наз. патуранне, ✂.

патурбавацца, ✂; зак.

Праявіць турботу, клопат у адносінах да каго-, чаго-н.

  • П., каб дзяцей добра накармілі.

патурбаваць, ✂; зак.

Прычыніць некаторы клопат, неспакой, турботы каму-н.

  • Дазвольце вас п.

патухаць, ✂; незак.

Тое, што і тухнуць​1.

патухлы, ✂.

  1. Які перастаў гарэць, свяціць.

    • Патухлая зорка.
  2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд).

    • Патухлыя вочы.