Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патруль, ✂, м.

Невялікая група ад воінскага падраздзялення, ад міліцыі, ад грамадскай аховы (ці ваеннае судна, самалёт) для нагляду за парадкам, за бяспекай у пэўным раёне.

  • Баявы п.
  • П. міліцыі.
  • Зялёны п. (па ахове лесу).

|| прым. патрульны, ✂.

  • Патрульная служба.

патруляваць, ✂; незак.

Выконваць патрульную службу.

патрыёт, ✂, м.

  1. Чалавек, прасякнуты патрыятызмам.

    • Быць патрыётам сваёй радзімы.
  2. перан., чаго. Чалавек, шчыра адданы якой-н. справе, які горача любіць што-н.

    • П. свайго калектыву.

|| ж. патрыётка, ✂.

патрыманы, ✂.

Не новы, які выкарыстоўваўся.

  • Гандляваць патрыманай мэбляй.

патрыцый, ✂, м.

Арыстакрат у старажытным Рыме.

|| ж. патрыцыянка, ✂.

|| прым. патрыцыянскі, ✂.

патрыярх, ✂, м.

  1. Старэйшына роду, родавай абшчыны.

  2. Вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы (у 1 знач.).

|| прым. патрыяршы, ✂.

патрыярхальны, ✂.

  1. гл. патрыярхат.

  2. перан. Верны старым традыцыям, устарэлы, традыцыйны.

    • П. ўклад жыцця.
    • Патрыярхальныя звычкі.

|| наз. патрыярхальнасць, ✂.

патрыярхат, ✂, м.

К перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу: эпоха, што змяніла сабой матрыярхат, для якой характэрна пануючае становішча мужчыны ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

|| прым. патрыярхальны, ✂.

патрыярхія, ✂, ж.

Вобласць, падначаленая патрыярху (у 2 знач.)

патрыятызм, ✂, м.

Адданасць і любоў да сваёй айчыны, да свайго народа.

|| прым. патрыятычны, ✂.