Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патыднёвы, .

Які праводзіцца, робіцца па тыднях.

  • Патыднёвая аплата.

патыканы, .

Вытканы па аснове рознакаляровым утком.

  • Патыканая коўдра.

патыліца, , ж.

Задняя частка чэрапа, галавы.

  • Ссунуць шапку на патыліцу.
  • Чухаць патыліцу (таксама перан. быць заклапочаным чым-н.; разм.).

|| прым. патылічны, .

патынкаваць, ; зак.

  1. Атынкаваць усё, многае.

    • П. усе сцены.
  2. Тынкаваць некаторы час.

    • П. з гадзіну.

патысон, , м.

  1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з пляскатым акругленым плодам.

  2. мн. -аў. Плод гэтай расліны.

|| прым. патысонавы, .

патыхаць, ; незак.

  1. Слаба дзьмуць, веяць (пра вецер).

    • Ад ракі патыхала халадком (безас.).
  2. чым. Моцна вылучаць які-н. пах.

    • Сасна патыхае жывіцай.

патэльня, , ж.

Тое, што і скаварада.

патэнт, , м.

  1. Дакумент, у якім засведчана права вынаходніка на вынаходніцтва.

    • Атрымаць п. на што-н.
  2. Пасведчанне на права займацца гандлем, промыслам і пад. (уст.).

|| прым. патэнтавы, і патэнтны, .

патэнтаваць, ; зак. і незак.

Выдаць(-аваць) патэнт (у 1 знач.) на што-н.

  • П. вынаходніцтва.

|| зак. запатэнтаваць, .

патэнцыя, , ж. (кніжн.).

Магчымасць, тое, што існуе ў скрытым выглядзе і можа праявіцца пры пэўных умовах.