Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўгода, , м.

Палавіна года.

  • Прайшло п.
  • Дзяўчынцы ўжо п.

паўгоддзе, , н.

Прамежак часу ў паўгода.

  • Другое п.

|| прым. паўгадавы, .

  • Паўгадавая служба.
  • Паўгадавая справаздача.

паўдарогі, , ж.

Палавіна дарогі, шляху.

  • Праехаць п.
  • Спыніцца на паўдарозе (таксама перан. не закончыўшы пачатай справы).

паўднёва-ўсходні, .

Які мае адносіны да паўднёвага ўсходу — напрамку паміж поўднем і ўсходам.

  • П. напрамак ветру.

паўжартам, прысл.

З адценнем жартаўлівасці.

  • Сказаць што-н. п.

паўз, прыназ.

Ужыв. пры назвах мясцін, прадметаў, уздоўж або непадалёку ад якіх што-н. размяшчаецца ці рухаецца.

  • Праязджалі п. лес.

паўза, , ж.

Кароткі перапынак у гучанні, гаворцы, працы і пад.

паўзабыццё, , н.

Амаль непрытомны стан.

  • Ляжаць у паўзабыцці.

паўзбіваць, ; зак.

Узбіць усё, многае.

  • П. падушкі.

паўзбуджваць, ; зак.

Узбудзіць усіх, многіх.

  • П. дзяцей.