Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патэнцыял, , м.

  1. Фізічная велічыня, што характарызуе сілавое поле ў дадзеным пункце (спец.).

  2. перан. Ступень магутнасці ў якіх-н. адносінах, сукупнасць сродкаў, неабходных для чаго-н. (кніжн.).

    • Ваенны п. (рэсурсы для вядзення вайны).
    • Эканамічны п. краіны.

патэнцыяльны, (кніжн.).

Які існуе ў патэнцыі; магчымы.

  • Патэнцыяльная энергія.
  • Патэнцыяльныя сілы.

патэр, , м.

Каталіцкі святар.

|| прым. патэрскі, .

патэтыка, , ж. (кніжн.).

Наяўнасць патэтычнага тону, патэтычнага элемента ў чым-н.

  • Сказаць што-н. з патэтыкай.

патэтычны, (кніжн.).

Поўны пафасу, усхваляваны, страсны.

  • П. стыль.
  • Патэтычная прамова.

|| наз. патэтычнасць, .

патэфон, , м.

Партатыўны грамафон з рупарам усярэдзіне.

|| прым. патэфонны, .

  • Патэфонныя іголкі.

паў...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае:

  • 1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр. паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;
  • 2) не зусім або амаль, напр. паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;
  • 3) не да канца, не ў поўнай меры, напр. паўляжаць, паўсядзець;
  • 4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр. паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк, паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.

паўабарот, , м.

Няпоўны, на чвэрць круга паварот фігуры.

  • П. кола.
  • Стаяць паўабаротам (у знач. прысл.).

паўасветлены, .

Недастаткова, слаба асветлены.

  • П. пакой.

паўбівацца, ; зак.

Убіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.