паўзверх,
-
прысл. Вышэй за паверхню чаго-н. , над кім-, чым-н. - Глядзець п.
-
прыназ. Ужыв. з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што-н. размяшчаецца, адбываецца, рухаецца.- Вада ішла п. лёду.
паўзверх,
паўзводна,
Пра ваенны строй: узводамі, адзін узвод за другім.
паўздзіраць,
Узадраць усё, многае.
паўзком,
Пра перамяшчэнне: прыпадаючы тулавам да паверхні, перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.
паўзлазіць,
Узлезці — пра ўсіх, многіх.
паўзмрок,
Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.
паўзмрочны,
Не зусім асветлены, цемнаваты.
паўзнімацца,
Узняцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
паўзнімаць,
Узняць усё, многае або ўсіх, многіх.
паўзрывацца,
Узарвацца — пра ўсё, многае.