Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыніца, , ж.

  1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.

    • Прынесці вады з крыніцы.
  2. перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.

    • К. святла.
    • К. дабра.
  3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні.

    • Мовазнаўчыя крыніцы.

  • Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.

  • Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

|| прым. крынічны, .

крыніцазнаўства, , н.

Раздзел гістарычнай навукі, які займаецца метадамі вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц.

|| прым. крыніцазнаўчы, .

крыптаграфія, , ж.

Умоўнае тайнае пісьмо, зразумелае толькі для дасведчаных.

|| прым. крыптаграфічны, .

крыптон, , м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прым. крыптонавы, .

крысо, , н.

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

  • К. пінжака.

  • 3-пад крыса (разм.) — тайна, незаконна.

крыссе, , н., зб.

Крысы, полы.

крыты, .

Які мае страху, дах, верх.

  • К. ганак.
  • К. базар.

крытык, , м.

  1. Чалавек, які выступае з крытыкай чаго-н. (у 1 знач.).

    • Патрабавальны к.
  2. Спецыяліст, які займаецца разглядам і ацэнкай літаратурных, музычных, тэатральных і іншых твораў мастацтва.

    • Літаратурны к.
    • Тэатральны к.

крытыка, , ж.

  1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы.

    • К..дапамагае выхаванню кадраў.
    • Не вытрымліваць ніякай крытыкі (быць нікуды не вартым).
  2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

    • Музычная к.
    • К. і літаратуразнаўства.
  3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

    • Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў.

крытыкаваць, ; незак.

Падвяргаць крытыцы.