Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лата2, , ж.

Абчасаная жэрдка, якая кладзецца ўпоперак крокваў пры крыцці страхі.

  • Палажыць латы.

|| прым. латвы, .

  • Латныя цвікі.

латак, , м.

  1. Адкрыты жолаб для сцёку вады.

  2. Паўкруглае або прамавугольнае прыстасаванне ў выглядзе невялікага жолаба ў млыне для ссыпання мукі.

    • Млынавы л.

|| прым. латаковы, .

латаны, .

З латкамі, рапараваны, лаплены.

  • Л. армяк.
  • Хоць у латаным, абы не ў хватаным (прыказка).

латарэя, , ж.

Розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах.

  • Грашова-рэчавая л.

|| прым. латарэйны, .

  • Л. білет.

лататы:

  • даць (задаць) лататы (разм.) — уцячы, кінуцца наўцёкі.

латаць, ; незак.

Зашываць дзіркі, ставячы латкі.

  • Л. кашулю.

|| зак. залатаць, .

|| наз. латанне, .

латашыць, ; незак. (разм.).

  1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

    • Л. гарох.
    • Л. яблыкі.
  2. Знішчаць безразважна.

    • Л. лес.
  3. перан. Біць, лупцаваць.

    • Дзед пачаў л. хлопцаў кульбай.
    • Л. посуд.

|| зак. златашыць, .

латка, , ж.

Тое, што і лата.

  • Паставіць латку.

латнік, , м.

Сярэдневяковы воін у латах.

лато, нескл., н.

Гульня на асобых картах з нумарамі або малюнкамі, якія закрываюцца фішкамі.

  • Гуляць у л.