Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

журнал, ✂, м.

Школьная кніга для рэгістрацыі прысутнасці вучняў на занятках, бягучага ўліку адказаў вучняў і запісу пройдзенага за дзень матэрыялу па адпаведных прадметах праграмы.

  • Класны ж. (для ўліку паспяховасці вучняў).

|| прым. журнальны, ✂.

  • Ж. запіс.

журналіст, ✂, ж.

Літаратурны работнік, які займаецца журналістыкай.

|| ж. журналістка, ✂.

|| прым. журналісцкі, ✂.

журналістыка, ✂, ж.

  1. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні.

    • Займацца журналістыкай.
  2. зб. Перыядычныя выданні.

    • Беларуская ж.

журчаць, ✂; незак.

  1. Пра ваду: пераліваючыся, ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі.

    • Пад гарой журчаў ручаёк.
  2. перан. Аднастайна, спакойна гучаць (пра гутарку).

|| наз. журчанне, ✂.

журы, нескл., н., зб.

Група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах.

  • Ж. балетнага конкурсу.
  • Судзейскае ж. (па спартыўных спаборніцтвах).

журыцца, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы, маркоціцца.

  • Не журыся, сынку.

жухлы, ✂.

Такі, што страціў свежасць, няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.).

|| наз. жухласць, ✂.

жухнуць, ✂; незак.

Траціць свежасць колеру, станавіцца цьмяным.

  • Фарбы ад часу жухнуць.

|| зак. зжухнуць, ✂ і пажухнуць, ✂.

жучок, ✂, м.

  1. гл. жук.

  2. Самаробная электрычная пробка (разм.).

жываглот, ✂, м. (разм.).

Бязлітасны і жорсткі чалавек, здатны прыцясняць людзей і нажывацца за іх кошт.

|| ж. жываглотка, ✂.

|| прым. жываглоцкі, ✂.