Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маланошаны, .

Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.

малапісьменны, .

  1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

  2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.

    • Пратакол напісаны малапісьменна (прысл.)

|| наз. малапісьменнасць, .

малапрадуктыўны, .

Які рэдка выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні.

  • М. суфікс.

|| наз. малапрадуктыўнасць, .

малапрадукцыйны, .

  1. Які прыносіць мала вынікаў.

    • Малапрадукцыйная праца.
  2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі.

    • Малапрадукцыйная жывёла.

|| наз. малапрадукцыйнасць, .

малапрыдатны, .

Недастаткова прыгодны для выкарыстання.

  • Малапрыдатная зямля.

|| наз. малапрыдатнасць, .

маларазвіты, .

  1. Які не дасягнуў пэўнага фізічнага развіцця.

    • Маларазвітыя мускулы рук.
  2. Які не дасягнуў досыць высокага ўзроўню развіцця.

    • Маларазвітая прамысловасць.
  3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны.

    • М. чалавек.

|| наз. маларазвітасць, .

маларослы, .

Невялікага росту.

  • М. хлопец.

|| наз. маларосласць, .

маласільны, .

Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.

  • М. рухавік.

|| наз. маласільнасць, .

маласольны, .

Недастаткова прасолены.

  • М. агурок.

|| наз. маласольнасць, .

маласямейны, .

Які мае невялікую сям’ю.

  • Інтэрнат для маласямейных (наз.).

|| наз. маласямейнасць, .