Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазлеплівацца, ✂; зак.

Зляпіцца — пра ўсё, многае.

  • Лісты кнігі пазлепліваліся.

пазлепліваць, ✂; зак.

Зляпіць, склеіць усё, многае.

  • П. лісты клеем.

пазліваць, ✂; зак.

  1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае.

    • П. малако ў бітон.
  2. Зліць адкуль-н. усё, многае.

    • П. ваду з радыятараў.
  3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае.

    • П. атрады ў брыгаду.

пазлучаць​1, ✂; зак.

  1. Злучыць, змацаваць усё, многае.

    • П. правады.
  2. Устанавіць сувязь паміж усім, многім.

    • П. берагі мастамі.

пазлучаць​2, ✂; зак.

Злучыць для палавога акта ўсіх, многіх (пра жывёлу).

пазлятацца, ✂; зак.

Зляцецца разам — пра ўсіх, многіх.

  • Птушкі пазляталіся на раллю.
  • Пазляталіся людзі на паратунак (перан.).

пазлятаць, ✂; зак.

  1. Зляцець адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Куры пазляталі з седала.
  2. Паляцець, вылецець куды-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Шпакоў не відаць, некуды пазляталі.
  3. Зваліцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае (разм.).

    • Шапкі пазляталі з коннікаў.

пазмагацца, ✂; зак.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час.

  • Давялося доўга п. за справядлівасць.

пазмацоўваць, ✂; зак.

Змацаваць усё, многае.

  • П. бярвенне скобамі.

пазменны, ✂.

Які адбываецца зменамі.

  • Працаваць пазменна (прысл.).