Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазводзіць, ; зак.

  1. Звесці ўніз усіх, многіх.

    • П. дзяцей з ганка на двор.
  2. Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.

    • П. коней убок.
  3. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.

    • Сутарга пазводзіла ногі.
  4. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.

    • П. палкі ў дывізію.
  5. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

    • П. лясы.
  6. перан., каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.

    • Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.

пазвозіць, ; зак.

  1. Звезці ў адно месца ўсё, многае.

    • П. снапы ў гумны.
  2. Забраўшы, адвезці куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. каменне з палёў.
  3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае ці ўсіх, многіх.

    • П. дзяцей на санках.
  4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. чужыя кнігі.

пазвязваць, ; зак.

  1. Звязаць, змацаваць усё, многае.

    • П. вяроўкі.
  2. Перавязаць, звязаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. рукі бандытам.

пазганяць, ; зак.

  1. Сагнаць, прагнаць адкуль-н. усіх, многіх.

    • П. кароў з пасеваў.
  2. Сагнаць з паверхні ўсё, многае.

    • Завея пазганяла снег з дарог.
  3. Сагнаць, прымусіць сысціся ў адно месца ўсіх, многіх.

    • П. коней у табун.

пазгінацца, ; зак.

Сагнуцца — пра ўсіх, многіх.

  • Людзі пазгіналіся ад сустрэчнага ветру.

пазгінаць, ; зак.

Сагнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. галіны.
  • Гора не пазгінала людзей (перан.).

пазгладжваць, ; зак.

Згладзіць, зрабіць гладкім усё, многае.

  • П. няроўнасці.

пазгортваць, ; зак.

  1. Згарнуць усё, многае.

    • П. хусткі.
  2. Зрабіць скручваннем многа чаго-н. (разм.).

    • П. папяросы.
  3. Згортваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае.

    • П. збожжа ў кучу.

пазграбаць, ; зак.

  1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

    • П. сена ў кучкі.
  2. Грабучы, скінуць адкуль-н. усё, многае.

    • П. снег з дахаў.

пазгрызаць, ; зак.

Згрызці ўсё, многае.

  • Бабры пазгрызалі асіны.