Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазачэсваць​1, ✂; зак.

Зачасаць, прычасаць усё, многае.

  • П. валасы.

пазачэсваць​2, ✂; зак.

Зачасаць, завастрыць усё, многае.

  • П. колле.

пазашкольны, ✂.

Які адбываецца па-за школай.

  • Пазашкольная работа.

пазашпільвацца, ✂; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці пазашпільваліся на ўсе гузікі.

пазашпільваць, ✂; зак.

Зашпіліць усё, многае.

  • П. гузікі.

пазашпунтоўваць, ✂; зак.

Зашпунтаваць усё, многае.

  • П. бочкі.

пазашрубоўваць, ✂; зак.

Зашрубаваць усё, многае.

  • П. гайкі.

пазаштатны, ✂.

Які не знаходзіцца ў штаце; прызначаны для работнікаў, што не знаходзяцца ў штаце.

  • П. карэспандэнт.
  • Пазаштатная пасада.

пазашчэмліваць, ✂; зак.

Зашчаміць усё, многае.

  • П. пальцы.

пазашчэпліваць, ✂; зак.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

  • П. дзверы.