пазванок, ✂, м.
Асобная косць (або храсток) пазваночніка.
|| прым. пазваночны, ✂.
- Пазваночныя жывёлы (вышэйшыя жывёлы, якія маюць касцявы або храстковы шкілет).
пазваночнік, ✂, м.
У чалавека і пазваночных жывёл: спінны хрыбет, які складаецца з шэрагу касцей (або храсткоў), што ідуць уздоўж спіны
і ўтрымліваюць у сабе спінны мозг.
пазвешвацца, ✂; зак.
Звесіцца, нахіліцца, апусціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
- Дзеці пазвешваліся з печы.
пазвешваць, ✂; зак.
Звесіць, нахіліць, апусціць усё, многае.
пазвісаць, ✂; зак.
Апусціцца, звіснуць уніз — пра ўсё, многае.
- Галіны пазвісалі над вадой.
пазводзіцца, ✂; зак.
Звесціся, перастаць існаваць — пра ўсіх, многіх.
- Пазводзіліся ў нас танкарунныя авечкі.