Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазашываць, ; зак.

  1. Зашыць усё, многае.

    • П. дзіркі.
  2. Забіць дошкамі ўсё, многае.

    • П. франтоны.

пазбавіцца, ; зак.

  1. каго-што і ад каго-чаго. Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

    • П. недахопаў.
  2. чаго. Страціць што-н., застацца без чаго-н.

    • П. самастойнасці.

|| незак. пазбаўляцца, .

|| наз. пазбаўленне, .

пазбавіць, ; зак.

  1. Адняць што-н., пакінуць без чаго-н.

    • П. маёмасці.
    • П. волі.
  2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць, даць магчымасць пазбегнуць чаго-н.

    • П. ад клопатаў.

|| незак. пазбаўляць, .

|| наз. пазбаўленне, .

пазбаўленне, , н.

  1. гл. пазбавіцца, -ць.

  2. пазбаўленне правоў (афіц.) — адняцце палітычных і грамадзянскіх правоў на пэўны тэрмін як мера пакарання за ўчыненыя злачынствы.

пазбегнуць, ; зак.

Збавіцца, выратавацца ад чаго-н.

  • П. гібелі.

|| незак. пазбягаць, .

пазбіваць, ; зак.

  1. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

    • П. яблыкі.
  2. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. людзей з ног.
    • П. самалёты.
  3. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

    • П. прыцэлы ў кулямётаў.
    • П. людзей з курсу.
  4. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

  5. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

    • П. капыты.
    • П. калені.
  6. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

    • П. скрынкі цвікамі.

пазбірацца, ; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх.

  • Да вагона пазбіраліся людзі.

пазбіраць, ; зак.

  1. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

    • П. людзей на сход.
  2. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

    • П. рассыпаны гарох.
    • П. галлё ў кучы.
  3. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

    • П. станкі.
  4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

    • Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

пазбягаць1, ; незак.

  1. гл. пазбегнуць.

  2. каго-чаго і з інф. Унікаць каго-, чаго-н., ухіляцца ад каго-, чаго-н.

    • П. знаёмых.
    • П. сустракацца з кім-н.

пазбягаць2, ; зак.

  1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх.

    • Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
  2. Сцячы — пра ўсё, многае.

    • Вада пазбягала з палеткаў.
  3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх.

    • Ад спякоты каровы пазбягалі ў кусты.