Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазасцілаць, ✂; зак.

  1. Заслаць чым-н. усё, многае.

    • П. ложкі.
  2. Пакрыць сабою ўсё, многае.

    • Дым пазасцілаў наваколле.

пазасынаць, ✂; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці пазасыналі.

пазасыпаць, ✂; зак.

Засыпаць, закідаць чым-н. усё, многае.

  • П. ямы.

пазасыхаць, ✂; зак.

  1. Засохнуць, высахнуць — пра ўсё, многае.

    • Кроў пазасыхала на параненай скуры.
  2. Завяўшы, загінуць — пра ўсё, многае.

    • Дрэвы пазасыхалі.

пазасяваць, ✂; зак.

Засеяць усё, многае.

  • П. палі.

пазасякаць​1, ✂; зак.

  1. Зрабіць зарубкі на ўсім, многім.

    • П. дрэвы.
  2. Параніць усё, многае.

    • Пазасякаў конь ногі.

пазасякаць​2, ✂; зак.

Збіць, забіць усіх, многіх розгамі, бізунамі.

пазасяляць, ✂; зак.

Засяліць усё, многае.

  • П. неабжытыя землі.

пазатоптваць, ✂; зак.

  1. Затаптаць, патаптаць усё, многае; падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

    • П. сляды.
    • Каровы пазатоптвалі куранят.
  2. Загасіць усё, многае, наступаючы нагамі.

    • П. вогнішча.
  3. што ў што. Топчучы, умяць унутр чаго-н. усё, многае.

    • П. акуркі ў пясок.
  4. Забрудзіць слядамі ўсё, многае (разм.).

    • Пазатоптвалі падлогу.

пазаточваць, ✂; зак.

Затачыць усё, многае.

  • П. сякеры.