Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазапальваць, ; зак.

Запаліць, прымусіць гарэць усё, многае.

  • П. ліхтары.

пазапаўняць, ; зак.

  1. Запоўніць, заняць чым-н. усё, многае.

    • П. бочкі вадой.
  2. Упісаць куды-н. усе, многія звесткі.

    • П. табелі.

пазапісвацца, ; зак.

Запісацца ў спісы — пра ўсіх, многіх.

  • Многія пазапісваліся ў атрады добраахвотнікаў.

пазапісваць, ; зак.

  1. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.

    • П. свае думкі.
  2. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.

    • П. песні на плёнку.
  3. Унесці ў спіс, рэестр і пад. усіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.

    • П. прозвішчы ў спіс.
    • П. у сведкі.

пазапіхаць, і пазапіхваць, ; зак.

Запхнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. мох у шчыліны.

пазапланавы, .

Які не ўваходзіць у план, які выконваецца звыш плана.

  • Пазапланавае заданне.

|| наз. пазапланавасць, .

пазаплываць1, ; зак.

Заплысці куды-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Хлопчыкі далёка пазаплывалі ад берага.

пазаплываць2, ; зак.

  1. чым і без дапаўнення. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым-н. — пра ўсё, многае.

    • Шчыліны пазаплывалі смалой.
  2. Распаўнець — пра ўсіх, многіх (разм.).

    • Твары пазаплывалі тлушчам.

пазаплятаць, ; зак.

  1. Пераплятаючы, сплесці, заплесці ўсё, многае.

    • П. косы.
    • П. дзіркі ў тыне.
  2. чым. Аплятаючы, пакрыць чым-н. ўсё, многае.

    • Павукі пазапляталі куткі павуціннем.

пазапрагаць, ; зак.

Запрэгчы ўсіх, многіх.

  • П. коней.