пазводзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Звесці ўніз усіх, многіх.

    • П. дзяцей з ганка на двор.
  2. Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.

    • П. коней убок.
  3. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.

    • Сутарга пазводзіла ногі.
  4. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.

    • П. палкі ў дывізію.
  5. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

    • П. лясы.
  6. пераноснае значэнне, каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.

    • Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)