Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазрываць2, ; зак.

Зрыць што-н. у многіх месцах, зрыць усё, многае.

  • Дзікі пазрывалі ўсё поле.

пазумент, , м.

Тасьма, звычайна шытая золатам або срэбрам, галун.

  • Абшыты пазументамі кафтан.

|| прым. пазументавы, і пазументны, .

пазуха, , ж.

  1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем, што прылягае да іх.

    • Трымаць што-н. за пазухай.
    • Дастаць з-за пазухі.
  2. Поласць у асобных органах цела (спец.).

    • Запаленне лобных пазух.

|| прым. пазушны, .

пазыка, , ж.

  1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў атрыманні грошай у доўг на пэўных умовах.

    • Дзяржаўная ўнутраная п.
  2. Выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і пад., а таксама грошы, рэчы і пад., узятыя ў доўг.

    • Грашовая п.
    • Незваротная п.

|| прым. пазыковы, .

  • Пазыковая аперацыя.
  • П. банк.

пазыкатрымальнік, , м. (спец.).

Уладальнік аблігацый пазыкі (у 1 знач.).

пазыўны, .

  1. Які служыць для прыцягвання ўвагі.

    • П. сігнал.
  2. пазыўныя, -ых. Спецыяльныя сігналы для апазнавання радыёстанцыі, судна, вайсковай часці і пад.

    • Пазыўныя радыёстанцыі.
    • Прыняць чые-н. пазыўныя.

пазычыць, ; зак.

  1. што і чаго каму. Даць у доўг.

    • П. каму-н. грошы або грошай.
  2. што і чаго ў каго. Узяць у доўг.

    • П. у каго-н. грошы або грошай.

  • У сабакі вачэй пазычыць або пазычыўшы (разм. неадабр.) — страціць сумленне, пачуццё сораму.

|| незак. пазычаць, .

  • Не пазычаць чаго — ёсць, хапае.

    • Гэтаму чалавеку розуму не пазычаць.

паз’ядаць, ; зак.

  1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.

  2. Пашкодзіць ядавітым рэчывам што-н. у многіх месцах, усюды.

    • Кіслата паз’ядала скуру на руках.

паз’язджацца, ; зак.

З’ехацца ў адно месца — пра ўсіх, многіх.

  • Спецыялісты паз’язджаліся на канферэнцыю.

паз’язджаць, ; зак.

  1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

    • Лыжнікі паз’язджалі з гары.
  2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

    • Машыны паз’язджалі ўбок.
  3. Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.
  4. перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.

    • Панчохі паз’язджалі з ног.