Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няласкавы, і неласкавы, .

  1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.

    • Неласкавае дзіця.
  2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.

    • Няласкавы прыём гасцей.

|| наз. няласкавасць, і неласкавасць, .

нялюдскі, .

  1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

    • З лесу даносіўся страшэнны н. крык.
  2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

    • Давялося многім перанесці нялюдскія пакуты.
  3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

    • Нялюдская вайна.
  4. Дрэнны, кепскі (разм.).

    • Нялюдская дарога.

няма, безас. у знач. вык.

  1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.

    • Н. грошай.
    • Яго н. дома.
  2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні.

    • Ці дома бацька? Няма.

  • Няма чаго (і) гаварыць (разм.) — выраз ўпэўненай згоды, безумоўна, пэўна.

  • Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.

  • Няма нічога лепшага (горшага), як... — самае лепшае (горшае).

  • Няма нічога лепшага, як адпачынак каля мора.

нямашака, безас. у знач. вык. (разм.).

Тое, што і няма.

нямець, ; незак.

  1. Станавіцца нямым; змаўкаць, застываць у маўчанні.

    • Н. ад захаплення (перан.).
  2. перан. Траціць адчувальнасць; рабіцца нерухомым.

    • Ногі нямеюць ад холаду.

|| зак. анямець, і занямець, .

нямнога, прысл. у знач. вык.

Мала, не вельмі многа.

  • Аднымі рукамі н. зробіш (прыказка).
  • Жывых партызан засталося н.

нямногае, , н.

Нязначная частка чаго-н.

  • З таго нямногага ўсё ж сёе-тое выбраць можна.

нямногія, .

Якія складаюць невялікую частку каго-, чаго-н.; асобныя, некаторыя.

  • Н. вярнуліся з бою.

нямоглы, (разм.).

Слабы, хваравіты.

  • Ішоў ён нямоглым крокам.

|| наз. нямогласць, .

няможацца, ; безас.; незак. (разм.).

Нездаровіцца.

  • Ужо тыдзень як мне н.