няма,
-
Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.
- Н. грошай.
- Яго н. дома.
-
У
знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні.- Ці дома бацька? Няма.
Няма чаго (і) гаварыць (
разм. ) — выраз ўпэўненай згоды, безумоўна, пэўна.
- Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.
Няма нічога лепшага (горшага), як... — самае лепшае (горшае).
- Няма нічога лепшага, як адпачынак каля мора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)