Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падкаўнерык, ✂, м.

Вузкая палоска белай матэрыі, якая падшываецца пад стаячы каўнерык форменнага адзення.

|| прым. падкаўнерыкавы, ✂.

падкаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, наблізіцца ці закаціцца пад што-н.

    • Шарык падкаціўся пад канапу.
  2. Тое, што і падкаціць (у 3 знач.).

    • Слёзы падкаціліся пад горла.
  3. перан., да каго. Лісліва звярнуцца да каго-н., дамагаючыся чаго-н. (разм.).

|| незак. падкочвацца, ✂.

падкаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы, наблізіць або даставіць, змясціць пад што-н.

    • П. бочку да склепа.
    • П. камень пад сцяну.
  2. Хутка пад’ехаць куды-н. (разм.).

    • Брычка падкаціла да самага ганка.
  3. Аб раптоўным адчуванні болю, жаласлівасці і пад.

    • Да сэрца падкаціла трывога.

|| незак. падкочваць, ✂.

|| наз. падкатка, ✂ і падкочванне, ✂.

падкачаць, ✂; зак.

  1. чаго. Качаючы, дабавіць.

    • П. вады.
  2. Падвесці, не выканаць ці дрэнна выканаць што-н. (разм.).

    • П. у выкананні даручанай работы.
    • Нашы хлопцы не падкачаюць.

падкідаць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, наблізіць да каго-, чаго-н.

    • П. бліжэй дровы.
  2. Падшыць, падфастрыгаваць.

    • П. падол сукенкі.

|| незак. падкідаць, ✂ і падкідваць, ✂.

|| наз. падкідка, ✂, падкіданне, ✂ і падкідванне, ✂.

падкідны, ✂:

  • падкідны дурань — картачная гульня, у якой партнёры, паводле ўмовы гульні, па чарзе падкідаюць аднаму з гульцоў пэўныя карты, з тым, каб той адбіў іх.

падкідыш, ✂, м.

Дзіця, падкінутае чужым людзям.

падкінуць, ✂; зак.

  1. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

    • П. сякеру пад лаўку.
  2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

    • П. вугалю ў топку.
  3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).

    • П. рэзервы на фронт.
    • П. машыну дроў.
  4. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

    • П. лістоўку.
  5. Падвезці, давезці (разм.).

    • П. на машыне ў горад.

|| незак. падкідаць, ✂ і падкідваць, ✂.

падкладка, ✂, ж.

Матэрыял, прышыты да ўнутранага боку адзення ці якога-н. вырабу.

  • Футравая п.
  • П. пінжака.

|| прым. падкладачны, ✂.

падкласці, ✂; зак.

  1. Палажыць пад што-н.

    • П. падушку пад галаву.
  2. што і чаго. Кладучы, дадаць.

    • П. кашы на талерку.
  3. Палажыць тайком, з якім-н. намерам.

    • П. ананімнае пісьмо.

|| незак. падкладаць, ✂ і падкладваць, ✂.