Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падзёншчык, ✂, м. (уст.).

Рабочы з падзённай аплатай.

|| ж. падзёншчыца, ✂.

|| прым. падзёншчыцкі, ✂.

падзёншчына, ✂, ж. (уст.).

Падзённая работа.

  • Працаваць на падзёншчыне.

падзівіцца, ✂; зак.

  1. гл. дзівіцца.

  2. на каго-што, з дадан. сказам і без дапаўнення. Паглядзець са здзіўленнем, з цікавасцю.

    • П. на незвычайны ўраджай.

падзішах, ✂, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу (напр. былых турэцкіх султанаў).

|| прым. падзішахскі, ✂.

падзол, ✂, м.

Неўрадлівая шаравата-белая глеба.

|| прым. падзольны, ✂.

падзолісты, ✂.

З падзолам.

  • Падзолістыя глебы.

|| наз. падзолістасць, ✂.

падзор, ✂, м.

  1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

    • Карункавы п.
  2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

    • Вокны з падзорам.

падзорны, ✂.

Які служыць для назірання, разглядвання.

  • Падзорная труба.

падзьмухаць, ✂; зак.

Дзьмухаць некаторы час.

  • Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш (прыказка).

падзьмуць, ✂; зак.

  1. Пачаць дзьмуць.

    • Ад ракі падзьмуў халодны вецер.
  2. Дзьмуць некаторы час.

    • Вецер падзьме і перастане.