Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падзвіжнік, ✂, м. (высок.).

Чалавек, які гераічна прыняў на сябе цяжкую працу або нягоды, пакуты дзеля дасягнення высокай мэты.

  • П. навукі.

|| прым. падзвіжніцкі, ✂.

  • Падзвіжніцкая праца (самаадданая).

падзвіжніцтва, ✂, н. (высок.).

Самаадданая дзейнасць, уласцівая падзвіжніку.

|| прым. падзвіжніцкі, ✂.

падзеж, ✂, м.

Масавая гібель жывёлы ў час эпідэміі.

|| прым. падзежны, ✂.

падзельнасць, ✂, ж.

Тое, што і дзялімасць.

падземны, ✂.

Які знаходзіцца або выконваецца пад паверхняй зямлі.

  • Падземныя воды.
  • Падземныя работы.

падзенне, ✂, н.

  1. гл. падаць і пасці.

  2. Маральнае разлажэнне, упадак, парушэнне ўсіх маральных асноў.

    • Дайсці да поўнага падзення.

падзецца, ✂; зак. (разм.).

Схавацца, знікнуць, прапасці.

  • Куды падзеліся дзеці?
  • Куды п. ад сораму?
  • Нікуды не падзенешся.

падзець, ✂; зак. (разм.).

Схаваць, змясціць, патрапіць.

  • Дзе ты падзеў запалкі?

падзея, ✂, ж.

Тое, што адбылося, тая ці іншая значная з’ява, факт грамадскага, асабістага жыцця.

  • Гістарычная п.
  • Сямейная п.
  • Міжнародныя падзеі.

|| прым. падзейны, ✂.

падзённы, ✂.

Які адносіцца да падліку або разліку па днях.

  • Падзённая плата.
  • П. заробак.
  • Працаваць падзённа (прысл.).