Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пад’ём, ✂, м.

  1. гл. падняцца, -ць.

  2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

    • Круты п.
  3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

    • Боты ціснуць у пад’ёме.

◊

  • Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, ✂.

пад’ёмнік, ✂, м.

Устройства, механізм для пад’ёму цяжару і пасажыраў.

  • Канатны п.

пад’ёмны, ✂.

  1. гл. падняцца, -ць і пад’ём.

  2. Які прызначаны для пад’ёму, перамяшчэння ўверх.

    • П. кран.
  3. Такі, які можна падняць.

    • Пад’ёмная заслона.
  4. Які выдаецца для расходаў пры пераездзе на новае месца работы.

    • Пад’ёмныя грошы.
    • Атрымаць пад’ёмныя.

паджартаваць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць каго-, што-н. прадметам жартаў, забавы.

  • П. з дзівака.

паджары, ✂.

  1. Рыжа-буры ці бура-чорны (пра масць жывёл).

  2. Сухарлявы, тонкі (разм.).

    • П. лось.

паджылкі, ✂, н. (разм.).

Каленнае сухажылле.

  • П. трасуцца ў каго-н. (пра стан моцнага страху, спалоху; разм.).

паджыць, ✂; зак. (разм.).

Крыху зажыць, падгаіцца.

  • Рана паджыла.

|| незак. паджываць, ✂.

падзагаловак, ✂, м.

Другі, дадатковы загаловак.

|| прым. падзагаловачны, ✂.

падзакусіць, ✂; зак. (разм.).

Крыху паесці, перакусіць.

  • Трэба п. з дарогі.

падзарабіць, ✂; зак. (разм.).

Крыху, дадаткова зарабіць.

  • П. грошай.

|| незак. падзарабляць, ✂.