Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падзяка, ✂, ж.

  1. Пачуццё ўдзячнасці за што-н. добрае.

    • Выказаць падзяку.
    • Прыняць што-н. з падзякай.
  2. Афіцыйнае выказванне высокай ацэнкі чыёй-н. працы, дзеянняў.

    • Аб’явіць падзяку ў загадзе.
    • Атрымаць падзяку ад дырэкцыі.

падзямелле, ✂, н.

Памяшканне, пячора пад паверхняй зямлі.

  • Сырое п.

падзяўбці, ✂; зак.

  1. Здзяўбці ўсё.

    • Галубы падзяўблі ўвесь корм.
  2. Дзяўбці некаторы час.

    • Крыху падзяўблі і зніклі.

падкавацца, ✂; зак. (разм.).

Набыць запас ведаў у якой-н. галіне.

|| незак. падкоўвацца, ✂.

падкаваць, ✂; зак.

  1. гл. каваць.

  2. перан., каго (што) (звычайна ў форме дзеепрым.). Падрыхтаваць, даць каму-н. запас неабходных ведаў, звестак (разм.).

    • Чалавек, добра падкаваны ў сваёй галіне.

падказаць, ✂; зак.

  1. Шапнуць або паказаць незаўважна каму-н. тое, што той павінен адказаць.

    • П. адказ.
  2. перан. Навесці на думку, дапамагчы прыйсці да рашэння.

    • Праверка падказала правільнае рашэнне.
    • Падкажыце, што нам тут рабіць (парайце; разм.).

|| незак. падказваць, ✂.

|| наз. падказванне, ✂ і падказка, ✂.

падказчык, ✂, м.

Той, хто падказвае (у 1 знач.).

|| ж. падказчыца, ✂.

падкалаціць, ✂; зак.

Дадаць у ежу прыправу.

  • П. мукой шчаўе.

|| незак. падкалочваць, ✂.

падкалодны, ✂:

  • змяя падкалодная (разм.) — пра злога, каварнага чалавека.

падкалоць​1, ✂; зак.

  1. Закалоўшы ці прыкалоўшы, прымацаваць.

    • П. дакументы.
  2. перан. Сказаць што-н. з’едлівае, непрыемнае (разм.).

    • П. суседа.

|| незак. падколваць, ✂.

|| наз. падколка, ✂ і падколванне, ✂.