Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падклеіць, ✂; зак.

Наклеіць пад чым-н., дадаць, прыклеіўшы.

  • П. назву пад малюнкам.
  • П. геаграфічную карту.

|| незак. падклейваць, ✂.

|| наз. падклейка, ✂ і падклейванне, ✂.

падключыць, ✂; зак.

  1. Далучыць да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і пад.

    • П. батарэі.
  2. Прыцягнуць для сумесных дзеянняў, работы.

    • П. да работы свежыя сілы.

|| незак. падключаць, ✂.

|| звар. падключыцца, ✂.

|| незак. падключацца, ✂.

падкова, ✂, ж.

  1. Жалезная тоўстая дугападобная пласціна, якая прыбіваецца да конскага капыта для засцярогі ад пашкоджання і слізгацення.

  2. Наогул — усякі прадмет або размяшчэнне чаго-н. у такой форме.

|| памянш. падкоўка, ✂.

|| прым. падкоўны, ✂.

  • Падкоўнае жалеза.

падкоп, ✂, м.

  1. гл. падкапацца, -ць.

  2. мн. -аў. Падземны ход.

    • Пад падлогай быў п.
  3. мн. -аў, перан. Інтрыгі з мэтай нашкодзіць каму-н. (разм.).

    • Рабіць п. пад каго-н.

|| прым. падкопны, ✂.

падкопваць, ✂; зак.

Дакапаць усё, многае.

  • П. ямы.
  • П. бульбу.

падкоўваць, ✂; незак.

Тое, што і каваць (у 3 знач.).

падкоўдранік, ✂, м.

Спецыяльны чахол на коўдру.

|| прым. падкоўдранічны, ✂ і падкоўдранікавы, ✂.

падкрасціся, ✂; зак.

Падысці крадком, непрыметна.

  • Кот падкраўся да вераб’я.
  • Непрыметна падкралася восень (перан.).

|| незак. падкрадацца, ✂ і падкрадвацца, ✂.

падкрэсліць, ✂; зак.

  1. Правесці рыску пад чым-н.

    • П. галосныя ў словах.
  2. перан. Асабліва выдзеліць, звяртаючы ўвагу на што-н.

    • П. сваю думку.
    • П. адмоўныя рысы героя.

|| незак. падкрэсліваць, ✂.

|| наз. падкрэсліванне, ✂.

падкузьміць, ✂; зак. (разм.).

Паставіць у няёмкае, цяжкае становішча, падвесці.

  • Яго падкузьміла нявопытнасць.