Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падламаць, ✂; зак.

  1. Надламаць знізу.

    • П. сук.
  2. перан., каго-што. Пазбавіць сілы, волі.

    • Яе моцна падламіла хвароба.

|| незак. падломліваць, ✂.

падласы, ✂.

З белай поўсцю на жываце (звычайна пра масць каровы).

  • Пагнала падласую (наз.) у поле.

падлашчыцца, ✂; зак.

Ліслівасцю дабіцца прыхільнасці, ласкі, падлабуніцца.

  • П. да бацькі.

|| незак. падлашчвацца, ✂.

падлезці, ✂; зак.

Залезці пад што-н.

  • П. пад стол.

|| незак. падлазіць, ✂.

падлесак, ✂, м.

Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі вышыні асноўнага ляснога масіву.

|| прым. падлесачны, ✂.

падлетак, ✂, м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).

|| прым. падлеткавы, ✂.

  • П. ўзрост.

падлешчык, ✂, м.

Невялікая рыба, падобная на ляшча.

падлёдны, ✂.

Які знаходзіцца або робіцца пад лёдам.

  • Падлёдная вада.
  • Падлёдная лоўля рыбы.

падліза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. пагард.).

Той, хто падлізваецца да каго-н.

падлізвацца, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаннем, ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці.

  • П. да начальства.

|| зак. падлізацца, ✂.