Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падлік, ✂, м.

  1. гл. падлічыць.

  2. Вынік, падрахунак чаго-н.

    • Праверыць падлікі.

падліковы, ✂.

Які служыць, прызначаны для падліку.

  • Падліковая камісія.
  • Падліковыя машыны.

падліўка, ✂, ж.

Прыправа, якой паліваюць страву.

  • Рыба з падліўкай.

падліць, ✂; зак.

Наліваючы, дадаць.

  • П. кавы ў кубак.

|| незак. падліваць, ✂.

падлічыць, ✂; зак.

Злічыўшы, падвесці вынік.

  • П. выдаткі.

|| незак. падлічваць, ✂.

|| наз. падлічванне, ✂ і падлік, ✂.

падлог, ✂, м.

Падробка, складанне фальшывых дакументаў.

  • Абвінавачванне ў растраце і падлогах.

падлога, ✂, ж.

Насціл у памяшканні, па якім ходзяць.

  • Паркетная п.
  • Земляная п. (утрамбаваная зямля без насцілу).

|| прым. падлогавы, ✂.

падлодка, ✂, ж.

Скарачэнне: падводная лодка.

падложны, ✂.

Які з’яўляецца падлогам, фальшывы.

  • П. дакумент.

|| наз. падложнасць, ✂.

падлоўчы, ✂, м. (уст.).

  1. Старшы аб’ездчык, ляснічы.

  2. Старшы егер.