Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падлюстэрнік, , м.

Столік пад насценным або стаячым люстрам.

падлягаць, ; незак. (афіц.).

Падвяргацца чаму-н. (аб распаўсюджанні на каго-, што-н. чаго-н. абавязковага, прымусовага).

  • П. няўхільнаму выкананню.
  • Не падлягае апавяшчэнню.

  • Не падлягае сумненню што (кніжн.) — не прыходзіцца сумнявацца ў верагоднасці чаго-н.

падляцець, ; зак.

  1. Заляцець пад што-н.

    • Верабей падляцеў пад страху.
  2. Наблізіцца, летучы.

    • Самалёты падляцелі да горада.
  3. перан. Хутка падысці, падбегчы да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Дзяўчынка падляцела да маці.

|| незак. падлятаць, .

падлячыцца, ; зак. (разм.).

Палячыцца крыху, не давёўшы лячэння да канца.

  • Вам трэба п. і адпачыць.

|| незак. падлечвацца, .

падлячыць, ; зак. (разм.).

Палячыць крыху, не вылечваючы да канца.

  • П. хворыя ногі.

|| незак. падлечваць, .

падмазацца, ; зак. (разм.).

  1. Падфарбаваць сабе губы, твар.

  2. да каго. Ліслівасцю, падхалімствам увайсці ў ласку да каго-н.

|| незак. падмазвацца, .

падмазаць, ; зак.

  1. Памазаць знізу або злёгку.

    • П. падшыпнікі.
    • П. скавараду.
  2. перан. Даць каму-н. хабар (разм.).

    • Не падмажаш — не паедзеш (прыказка).

|| незак. падмазваць, .

|| наз. падмазванне, і падмазка, .

падмаляваць, ; зак.

  1. што. Дадаць што-н. да малюнка.

    • П. вусы на партрэце.
  2. Злёгку памаляваць.

    • П. вокны.
    • П. губы.
  3. перан. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самой справе; унесці ў выказванне што-н., што яго ўпрыгожвае.

    • П. чые-н. заслугі.
    • П. рэчаіснасць у апавяданні.

|| незак. падмалёўваць, .

|| наз. падмалёўванне, і падмалёўка, .

падман, , м.

  1. гл. падмануць.

  2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.

    • П. пачуццяў.

|| прым. падманны, .

падманлівы, .

Такі, які лёгка можа ўвесці ў зман, прывесці да няправільнага меркавання.

  • Падманлівая знешнасць.

|| наз. падманлівасць, .